Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Акцыя «Сэрца»: Ваенныя самалёты Польшчы перавозяць органы для перасадкі

28.09.2020 07:56
Зараз армія супрацоўнічае з медычнымі ўстановамі, якія робяць перасадкі ўнутраных органаў у Забжэ, Варшаве, Кракаве і Гданьску.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/REDPIXEL.PL

Сёлета  ВПС Польшчы выканалі ўжо 27 такіх місіяў, піша газета Rzeczpospolita. Як паведамляе Генеральнае камандаванне Узброеных Сілаў Польшчы, у рэйсах са палётах «шпіталь» звычайна ўдзельнічае адзін загадзя прызначаны экіпаж. Здаралася, што на вялікіх машынах перавозіліся нават машыны хутка дапамогі з поўным складам лекараў і фельдшараў на борце.

Вайскоўцы ўдзельнічаюць у транспарціроўцы органаў на аснове дамовы, 2011 года, заключанай паміж Міністэрствам нацыянальнай абароны і Міністэрствам аховы здароўя. Зараз армія супрацоўнічае з медычнымі ўстановамі, якія робяць перасадкі ўнутраных органаў у Забжэ, Варшаве, Кракаве і Гданьску.

З дамовы вынікае, што Міністэрства абароны бясплатна прадстаўляе паветраныя суда разам з экіпажам для выканання палёту ў рамках Акцыі «Сэрца«. Штогод ваеннае кіраўніцтва вызначае ліміты гадзін палётаў у рамках гэтых місіяў. У 2020 годзе на гэтыя мэты Міністэрства абароны прызначыла 120 гадзін, годам раней ліміт быў такім жа.

Для перасадкі сэрца ад моманту смерці донара да імплантацыі павінна прайсці не больш за чатыры гадзіны, лекары называюць іх чатырма залатымі гадзінамі. Чым хутчэй гэта адбудзецца, тым большая гарантыя, што сэрца прыжывецца ў свайго новага ўладара.

Вайскоўцы займаюцца перавозкай органаў для трансплантацыі ўжо цягам 35 гадоў. Дакладных статыстычных дадзеных аб тым, колькі пацыентаў дзякуючы гэтаму ўдалося выратаваць, няма, але лекары сцвярджаюць, што лік такіх пацыентаў ужо ідзе на сотні. Пра заангажванне ВПС Польшчы ў трансплантацыі ўнутраных органаў, пісала газета Rzeczpospolita.

эж