Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау(Zbigniew Rau) лічыць, што рэалізацыя інфраструктурных праектаў у рамках ініцыятывы „Рэгіён трох мораў” павялічыць канкурэнтаздольнасць эканомік краін рэгіёна. У Першай праграме грамадскага Польскага радыё кіраўнік польскага МЗС падкрэсліў, што гаворка ідзе пра змяншэнне адрозненняў паміж краінамі „старога” ЕС і краінамі-удзельніцамі ініцыятывы.
- Натуральнай формай рэалізацыі тых праектаў, з’яўляецца стаўка на развіццё інфраструктуры, як у кіберпрасторы, так у чыгуначным транспарце. Калі нам удасца спалучыць сілы, то дасягнем супольнай мэты, якой з’яўляецца развіццё канкурэнтаздольнасці эканомікаў нашага рэгіёну.
Міністр Збігнеў Рау сказаў, што гэта дазволіць Польшчы наблізіцца да ўзроўню жыцця ў краінах заходняй часткі Еўрапейскага Саюза.
аз