Беларуская Служба

Польскія вадалазы наблізіліся да раскрыцця таямніцы Бурштынавага пакоя

30.09.2020 11:50
«Карабель ляжыць на глыбіні 88 метраў. Ён практычна цэлы. У яго трумах мы выявілі ваенныя машыны, фарфор і мноства скрынь з пакуль невядомым змесцівам».
  ( -  1917 )
Бурштынавы пакой (размаляваная чорна-белая фатаграфія 1917 года)Foto: Andrey Zeest/Wikimedia Commons/CC

Польскія вадалазы знайшлі нямецкі крэйсер «Карлсруэ», які патануў у 1945 у Балтыйскім моры. Карабель патануў, перавозячы немцаў, эвакуяваных з Усходняй Прусіі, на борце таксама таксама знаходзіўся каштоўны груз.

«Карабель ляжыць на глыбіні 88 метраў. Ён практычна цэлы. У яго трумах мы выявілі ваенныя машыны, фарфор і мноства скрынь з пакуль невядомым змесцівам», – паведаміў вадалаз Томаш Стахура. Па яго словах, знаходка карабля «можа даць новую інфармацыю аб знікненні легендарнага Бурштынавага пакоя». «Менавіта ў Кёнігсбергу ў апошні раз бачылі Бурштынавы пакой. Адтуль параход «Карлсруэ» адправіўся ў свой апошні рэйс», – падкрэсліў вадалаз.

«Наяўная дакументацыя сведчаць аб тым, што нямецкі параход «Карлсруэ» выходзіў з порта ў Пілау вельмі паспешліва і з вялікім грузам. Гэта адбывалася падчас эвакуацыі немцаў з Кёнігсберга. (...) Знаходка нямецкага парахода і скрынь з пакуль невядомым грузам, можа быць важным адкрыццём для гісторыі ІІ Сусветнай вайны», – заявіў Томаш Звара чалец пошукавай групы, якая знайшла «Карлсруэ».

Бурштынавы пакой быў абліцаваная шасцю тонамі прыгожа апрацаванага бурштыну ды італьянскай мазаікай. Цар Пётр I атрымаў у 1716 годзе гэты пакой у падарунак ад імператара Прусіі Вільгэльма I. у 1755 годзе шэдэўр упрыгожыў Екацярыненскі палац у Царскім Сяле.

У 1941 годзе гітлераўскія захопнікі вывезлі Бурштынавы пакой у Кёнігсберг. Менавіта ў Кёнінгзбергу ў 1945 годзе абрываецца вядомая гісторыя легендарнага Бурштынавага пакоя.

niezalezna.pl/эж