Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 1552 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. У выніку COVID-19 памерлі яшчэ 30 пацыентаў.
Рост колькасці новых выпадкаў заражэння каранвірусам спрычыніўся да хуткага змяншэння колькасці свабодных ложкаў у інфекцыйных аддзяленнях некаторых шпіталяў. Напрыклад, ва ўсім Падляскім ваяводстве занята ўжо палова ложкаў у інфекцыйных аддзяленнях, гаворыць намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска:
-Працуем над тым, каб у кожным ваяводстве быў значны запас свабодных ложкаў у інфекцыйных аддзяленнях. У выпадку значанага ачага эпідэміі, напрыклад у сацыяльным інтэрнаце, цягам дня-двух будзе бракаваць вольных ложкаў.
У цяперашні час з дыягназам COVID-19 шпіталізаваны 2481 чалавек, 152 з якіх падключаны да апаратаў ШВЛ.
Агулам з пачатку эпідэміі ў Польшчы пацверджаны больш за 91,5 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам. За шэсць месяцаў эпідэміі ад гэтай хваробы памерлі 2513 жыхароў Польшчы.
Тым часам колькасць заражэнняў каранавіруса ў свеце дасягнула адзнакі ў 33 млн 670 тысяч, памерлі больш за 1 млн пацыентаў.
IAR/эж