Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы вырашыў, калі адбудзецца рэканструкцыя ўрада

30.09.2020 13:43
Ужо сёння Матэвуш Маравецкі паведаміць больш падрабязную інфармацыю пра рэканструкцыю свайго кабінета.
Prezydent RP Andrzej Duda
Prezydent RP Andrzej DudaPAP/Piotr Nowak

Анджэй Дуда вырашыў, што асабовыя і структурныя змены ўраду Польшчы адбудуцца на наступным тыдні. Пра гэта паведаміў, прэсавы сакратар польскага прэзідэнта Блажэй Спыхальскі.

Польскі лідар прыняў такое рашэння пасля сустрэчы з прэм’ерам Матэвушам Маравецкім. Ужо сёння Матэвуш Маравецкі паведаміць больш падрабязную інфармацыю пра рэканструкцыю свайго кабінета.

Нагадаем, у суботу лідары Аб'яднаных правых сілаў падпісалі новае кааліцыйнае пагадненне, паводле якога і адбываюцца кадравыя і структурныя перастаноўкі ва ўрадзе.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у ходзе перамоваў унутры кааліцыі было ўзгоднена, што колькасць міністэрстваў будзе скарочана з цяперашніх 20 да 14, а частка з іх будзе абʼяднаная.

PAP/эж