Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Суд над беларусам можа стаць прэцэдентам у польскім заканадаўстве

06.10.2020 16:45
Заўтра ў Гданьску пройдзе суд над беларусам, якога абвінавачваюць у незаконным карыстанні зброяй.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Barock

Сцяпан С., які займаўся стралковым спортам, прыйшоў 14 лістапада 2017 года на працу са спартыўным рыштункам, сярод якога была зброя. Торбу з пісталетам заўважыў адзін з яго супрацоўнікаў і ўзяў яе ў рукі. Тады Сцяпан спрабаваў яе адабраць і падчас спрэчкі двойчы выстраліў.

Суд у Гдыні прысудзіў беларуса да аднаго года пазбаўлення волі, аднак той падаў хадайніцтва на паўторны разгляд справы. Паводле Сцяпана С. і яго адваката, рашэнне суда абазначае, што зараз кожны можа ўзяць чыю-небудзь зброю, а легальны ўладар пры спробе вярнуць яе будзе разглядацца як злачынца.

Заўтрашні суд можа быць вельмі важным прэцэдэнтам у польскім праве аб валоданні зброяй.

trybun.org.pl/аев