Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МЗС Польшчы віате пачатак палітычнай дыскусіі ў ФРГ аб мэтазгоднасці Nord Stream 2

08.10.2020 09:19
Кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Рау падкрэсліў, што будаўніцтва Nord Stream 2 яшчэ можа быць прыпынена.
Minister spraw zagranicznych Zbigniew Rau
Minister spraw zagranicznych Zbigniew RauPAP/EPA/MARTIN DIVISEK


Міністр замежных спраў Збігнеў Рау заявіў, што з задавальненнем варта прызнаць той факт, што ў Нямеччыне пачалася дыскусія аб мэтазгоднасці будаўніцтва газаправода Nord Stream 2, аднак гэта дыскусія запазнілася. Такім чынам міністр пракаментаваў словы кіраўніка камітэта па замежных справах Бундэстага Норберта Ротгена, які заявіў, што будаўніцтва газаправода павінна быць прыпынена.
Міністр Збігнеў Рау нагадаў польскую пазіцыю па гэтым пытанні:

-Самае галоўнае - гэта рэфлексія. У пытаннях абароны грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека Расія не з'яўляецца нашым надзейным партнёрам, па гэтаму яна не можа быць надзейным партнёрам па пытаннях эканамічных і палітычных. 

Кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Рау падкрэсліў, што будаўніцтва Nord Stream 2 яшчэ можа быць прыпынена.

IAR/эж

Польшча на рэкордную суму аштрафавала «Газпрам»

07.10.2020 19:12
Упраўленне абароны канкурэнцыі і правоў спажыўцоў Польшчы наклала на расійскую кампанію «Газпрам» штраф сумай больш за 5,9 млрд еўра.