Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 9 622 новыя выпадкі заражэння каранавірусам. З учорашняга дня памерлі 84 чалавекі, хворыя COVID-19.
За апошнія суткі вылечыліся 2 тысячы 389 чалавек.
Найбольшая колькасць новых выпадкаў інфекцый была зафіксавана ў Мазавецкім – 1 485, Малапольскім – 1 254 і Вялікапольскім – 1 058 ваяводствах. Найменш у Любускім - 157 і Падляскім - 149.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што з-за каранавіруснай інфекцыі шпіталізаваныя 7 612 чалавек. З іх 604 чалавекі падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Больш за 327,5 тысячы чалавек знаходзяцца на каранціне, а больш за 45,5 тысячы пад эпідэміялагічным наглядам.
аз