Беларуская Служба

Пасажыры цягнікоў Pendolino атрымлівалі сёння ад персаналу яблыкі

18.10.2020 15:48
Гэта было звязана з Сусветным днём садавіны і гародніны.
.
.955169/picabay.com/CC0

Акрамя напояў і салодкіх рэчаў пасажыры цягнікоў Pendolino атрымлівалі сёння ад персаналу яблыкі (сорт груецке – jabłka grójeckie). Гэта было звязана з Сусветным днём садавіны і гародніны.

Акцыя «Купляй свядома – час на яблык!» («KupujŚwiadomie – kolej na jabłko!») ставіць за мэту, між іншым, падтрымку польскіх пастаўшчыкоў садавіны.

У вырошчванні яблыкаў мы вядзем у Еўропе – нагадвае Магдалена Вротэк-Фігарска з таварыства «Груецкія сады». Яна таксама пералічвае яго перавагі:

-У гэтым складаным часе яблыкі з’яўляюцца выдатным прадуктам, каб узмацніць наш імунітэт. Больш таго, ёсць даследаванні, якія гавораць, што яблыкі ўплываюць на хутчэйшую рэгенерацыю лёгкіх, што ў сённяшнія часы з’яўляецца вельмі важнай справай.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя мы павінны з'ядаць каля 400 грамаў яблыкаў альбо выпіваць 400 мілілітраў яблычнага соку ў дзень.

ав