Прэзідэнт як мага хутчэй падпіша закон, які прадугледжвае вызваленне медыцынскага персаналу ад крымінальнай адказнасці падчас эпідэміі. Пра гэта заявіў прадстаўнік прэзідэнта, міністр Анджэй Дэра. «Звярніце ўвагу, што прэзідэнт як мага хутчэй падпісвае ўсе законы, якія тычацца COVID-19, ведаючы, што час з'яўляецца вельмі важным фактарам у барацьбе з пандэміяй», – падкрэсліў ён.
Сейм (ніжэйшая палата парламенту) разгледзіць законапраект аўтарства партыі PiS па вызваленні медычных работнікаў ад крымінальнай адказнасці падчас эпідэміі, калі яны здзейсняць не праднамераную памылку падчас лячэння пацыентаў з COVID-19. Праект таксама прадугледжвае 200 адсоткаў надбаўкі да зарплаты, 100% узнагароджанне за перыяд каранціну і ізаляцыі для медыкаў, а таксама магчымасць працы ў каранціне са згоды працадаўцы.
Плануецца, што дэпутаты таксама разгледзяць іншыя праекты, якія тычацца барацьбы з COVID, у тым ліку законапраект левых сілаў, які прадугледжвае ўвядзенне заканадаўчага патрабавання засланяць рот і нос, напрыклад, санітарнай маскай у выпадку пагрозы эпідэміі або эпідэміі.
Пасяджэнне Сэйму было запланаванае на аўторак, але было перанесена на пазнейшы перыяд.
Польскае агенцтва друку/нг