Пайшоў з жыцця беларускі паэт Беласточчны Віктар Швед. Паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора на Беласточчыне. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Сузаснавальнік Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Сябра Саюза польскіх літаратараў і ганаровы — Саюза пісьменнікаў Беларусі. У гэтым годзе яму споўнілася 95 гадоў.
За выдатныя дасягненні ў галіне літаратурнай творчасці, культурнай і грамадскай дзейнасці атрымаў шматлікія ўзнагароды між іншым Ордэн Францішка Скарыны ці грамадскі ордэн „За вернасць Бацькаўшчыне”
Дэбютаваў 24 сакавіка 1957 года вершам „Я — беларус” у тыднёвіку „Ніва”.
Заўтра а 8.30 ў царкве Святога Духа на Антонюку ў Беластоку пройдзе літургія і развітанне. Пахаваюць паэта на родных могілках у вёсцы Мора.
Анна Пятроўская