Польскі ўрад і прэзідэнт Анджэй Дуда звярнуліся да палякаў у сувязі з пандэміяй каракавіруса. Яны просяць грамадзянаў заставацца дома ў Свята памерлых і абмежаваць сямейныя сустрэчы, асабліва з пажылымі людзьмі.
Пакуль урад не вырашыў аб закрыцці могілак, але падчас прэс-канферэнцыі прэм’ер Матэвуш Маравецкі гаварыў, што рашэнні па гэтай справе будуць прынятыя на будучым тыдні:
- Тады мы будзем бачыць, як выглядае справа з новымі інфекцыямі і прымем рашэнне адносна магчымых абмежаванняў. Калі можна просіць, то я заахвочваю наведаць магілы блізкіх некалькі дзён раней або некалькі дзён пасля Свята памерлых.
Заставацца дома ў свята заклікаў таксама прэзідэнт Анджэй Дуда. Ён дадаў, што сам таксама адмовіцца ад наведвання магілаў сваіх блізкіх 1 лістапада:
- Часткі магілаў мы не будзем наведваць цяпер, але зробім гэта пазней. Гэта таму, што я не хачу, каб на могілках адначасова збіралася шмат людзей.
Улады заклікалі таксама адмовіцца ад сямейных сустрэчаў, асабліва з удзелам старэйшых людзей.
аз