У Польшчы будзе дадатковая дапамога кампаніям, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі з-за новых правілаў санітарнага кантролю. Гэта прадугледжана ў праекце ўнясення паправак і дапаўненняў у закон COVID-19 аўтарства дэпутатаў кіроўнай партыі ПіС.
Праект уводзіць, між іншым, аднаразовыя льготы ў сувязі з прастоем для прадпрымальнікаў, якія працуюць у наступных галінах: грамадскае харчаванне, фітнес, арганізацыя кірмашоў, тэатр, кіно, забава і адпачынак, фатаграфія і фізіятэрапія. Яны змогуць атрымаць падтрымку, калі іх даход будзе як мінімум на 40 працэнтаў ніжэйшы, чым у кастрычніку і лістападзе мінулага года.
Папраўка таксама ўводзіць вызваленне ад узносаў на сацыяльнае страхаванне і медычнае страхаванне, у Фонд працы, Фонд салідарнасці, Фонд гарантаваных выплат работнікам і Пенсійны фонд. Вызваленне распаўсюджваецца на ўзносы за лістапад, але Савет Міністраў зможа падоўжыць гэты перыяд, калі гэта спатрэбіцца, а фінансы дзяржаўнага бюджэту дазваляць.
Праект таксама прадугледжвае прыпыненне выплаты гандлёвага збору ў 2021 годзе. Муніцыпалітэты, якія бяруць такую плату, змогуць атрымаць кампенсацыю з Фонду супрацьдзеяння COVID-19.
ПР/нг