Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад Польшчы зачыніў для наведвання могілкі

31.10.2020 10:04
Гэта чарговы захад урада ў барацьбе з эпідэміяй Sars-Cov-2.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Jakub Kaczmarczyk

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас прэс-канферэнцыі ў пятніцу, 30 кастрычніка абвясціў аб тым, што могілкі ў Польшчы будуць зачыненыя з 31 кастрычніка па 2 лістапада, гэта значыць у Дзень усіх Святых, у дзень перад гэтым святам і ў Задушны дзень:

-Для мяне гэта вялікі смутак і адчай, таму што я таксама вельмі хацеў наведаць магілу свайго бацькі, сваёй сястры. Гэта вялікая польская традыцыя. Аднак, паколькі гэта сёння нясе за сабой вельмі вялікія рызыкі, мы вырашылі, я вырашыў, што традыцыя менш важная за жыццё.

Паводле інфармацыі канцылярыі прэмʼера, гэта абмежаванне не тычацца пахавальных урачыстасцяў і звязаных з імі рытуалаў. Закрыццё моглілак – гэта чарговы захад урада ў барацьбе з эпідэміяй Sars-Cov-2.

IAR/эж