Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. Вернікі святкуюць перамогу Ісуса Хрыста ў жыцці святых. Ва ўрачыстасць Усіх Святых касцёл прапануе не толькі памаліцца за нашых памерлых блізкіх, але перш за ўсё ўсвядоміць сэнс нашага жыцця – я тут, на зямлі, каб быць святым.
Заўтра, на другі дзень лістапада, адзначаецца памятны дзень усіх памерлых вернікаў. У польскай традыцыі гэты дзень называецца Задушным днём. У гэты дзень супольнасць вернікаў прыходзіць на дапамогу душам у чысцілішчы, молячыся за іх да Бога. Для таго, каб прыйсці на дапамогу нябожчыку, які знаходзіцца ў чысцілішчы, у гэтыя дні жывыя могуць пастарацца атрымаць поўнае адпушчэнне грахоў. Умова – наведаць могілкі ці царкву і выканаць звычайныя ўмовы, гэта значыць прыняць святую Камунію ў дзень наведвання могілак і прачытаць малітву.
ПР/нг