Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пратэсты ў Беларусі натхняюць палякаў да больш рашучых дзеянняў

01.11.2020 12:50
У адным з польскіх выданняў паявіўся на першай паласе вялікі надпіс «Уходи!», але гаворка не ідзе пра Лукашэнку.
Аўдыё

Пратэсты ў Беларусі натхняюць да больш рашучых дзеянняў некаторых палякаў. У свежым выданні бясплатнага двухтыднёвага выдання Informator Ochoty i Włoch (Ахота і Влохы – гэта раёны Варшавы) на першай паласе вялікі надпіс па-расійску «Уходи!».

У артыкуле гаворка ідзе пра старшыню рады раёну Сыльвію Мруз (Sylwia Mróz). Шмат тыдняў гарадскія дэпутаты мясцовага самакіравання спрабуюць адклікаць старшыню з пасады. Заявы пра вызначэнне часу правядзення сесіі старшыня кожны раз адхіляе, знаходзячы самыя розныя фармальныя прычыны. Калі ўсё ж такі ўдалося прызначыць сесію, Сыльвія Мруз яе незаконна спыніла, калі толькі гаворка пайшла пра пытанне яе адстаўкі.

«Адзінае, што нам засталося – гэта звярнуцца да спадарыні старшыні з лозунгам, узятым з пратэсаў у Беларусі – сыдзі, – пішуць аўтары артыкулу. – Такім чынам мы хочам выразіць свой пратэст супраць сітуацыі як на «дзікім усходзе», дзе ўлады лепш за людзей ведаюць, што трэба рабіць, каб ім было добра».

нг