Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Канцылярыя прэзідэнта Польшчы: Заклікі да ўдзелу ў акцыях пратэсту безадказныя

02.11.2020 10:31
Акцыі пратэсту супраць забароны еўгенічных абортаў нясуць падвойную пагрозу, лічыць Кшыштаф Шчэрскі.
Krzysztof Szczerski
Krzysztof SzczerskiWojciech Kusiński/Polskie Radio

Заклікі апазіцыйных палітыкаў да ўдзелу ў акцыях пратэсту безадказныя, лічыць кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі(Krzysztof Szczerski).

Паводле госця Першай праграмы грамадскага Польскага радыё, акцыі пратэсту супраць забароны еўгенічных абортаў нясуць падвойную пагрозу. Па-першае, у сувязі з эпідэміяй яны пагражаюць здароўю. Па-другое, пагражаюць узмацненнем агрэсіі ў грамадстве:

- Гаворка ідзе пра „мову нянавісці”, якая пашыраецца пры падтрымцы апазіцыі і апазіцыйных СМІ. Гаворка ідзе пра каранавіруса, які пры нагодзе таксама пашыраецца. Гэта дзве сур’ёзныя пагрозы будучыні Польшчы. Усё гэта падтрымлівае апазіцыя, якая выкарыстоўвае драматычную сітуацыю і насуперак дэмакратычным працэдурам плануе пераняць уладу ў Польшчы.   

Нагадваем, у Польшчы ўжо другі тыдзень працягваюцца акцыі пратэсту пасля рашэння Канстытуцыйнага суда аб забароне еўгенічных абортаў, то бок абортаў з прычыны сурʼёзнага і незваротнага пашкоджання плоду.

22 кастрычніка Канстытуцыйны суд прыняў пастанову аб тым, што аборт у выпадку высокай імавернасці цяжкіх і незваротных парушэнняў плоду або невылечных захворванняў, якія пагражаюць жыццю, супярэчыць канстытуцыі Польшчы.

Пасля гэтага па ўсяе Польшчы распачаліся масавыя пратэсты жанчын, якія працягваюцца дагэтуль.

аз