Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 15 578 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. За апошнія суткі памерлі 92 заражаныя пацыенты, 85 з іх мелі таксама іншыя хранічныя захворванні. У сваю чаргу выздаравелі 7 818 чалавек.
Найбольшая колькасць новых інфекцый была пацверджана ў Мазавецкім (больш за 2 200 выпадкаў), Малапольскім ( больш за 1700 выпадкаў) і Куяўска-Паморскім (больш за 1 300 выпадкаў) ваяводствах.
За апошнія 24 гадзіны было праведзена больш за 65 000 тэстаў на наяўнасць каранавіруса.
З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана больш за 395 000 заражэнняў каранавірусам. Памерлі больш за 5 800 заражаных, а больш за 154 000 чалавек выздаравелі.
аз