Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы выкрыта амаль 15,6 тысячы новых выпадкаў заражэння SARS-CoV-2

02.11.2020 12:34
За суткі памерлі 92 заражаныя пацыенты, 85 з іх мелі таксама іншыя хранічныя захворванні.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 15 578 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. За апошнія суткі памерлі 92 заражаныя пацыенты, 85 з іх мелі таксама іншыя хранічныя захворванні. У сваю чаргу выздаравелі 7 818 чалавек.

Найбольшая колькасць новых інфекцый была пацверджана ў Мазавецкім (больш за 2 200 выпадкаў), Малапольскім ( больш за 1700 выпадкаў) і Куяўска-Паморскім (больш за 1 300 выпадкаў) ваяводствах.

За апошнія 24 гадзіны было праведзена больш за 65 000 тэстаў на наяўнасць каранавіруса.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана больш за 395 000 заражэнняў каранавірусам. Памерлі больш за 5 800 заражаных, а больш за 154 000 чалавек выздаравелі.

аз