Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау назваў паведамленні пра серыю нападаў у Вене „жудаснымі і драматычнымі”. Нагадваем, у страляніне, якая адбылася ў некалькіх месцах у цэнтры аўстрыйскай сталіцы загінулі тры чалавекі, у тым ліку адзін з тэрарыстаў. 15 чалавек атрымалі раненні.
„Мы, па-ранейшаму, салідарныя ў барацьбе з агрэсіяй, экстрэмізмам і тэрарызмам. Мы памятаем пра ахвяраў нападу і іх сем'і”, - напісаў кіраўнік польскай дыпламатыі ў Твітэры.
Тэракты таксама асудзіў старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль.
Паліцыя працягвае антытэрарыстычную аперацыю ў Вене і заклікае жыхароў не выходзіць з дому. У акцыі задзейнічаная вялікая колькасць функцыянераў.
аз