Беларуская Служба

Сёння Польшча святкуе 102-ую гадавіну незалежнасці

11.11.2020 07:33
Дзень нацыянальнай незалежнасці адрозніваецца ад папярэдняга.
Помнік маршала Юзафа Пілсудскага ў ЖэшавеPAP/Darek Delmanowicz

Дзяржаўныя святкаванні 102-й гадавіны аднаўлення Польшчай незалежнасці мае абмежаваны характар з-за эпідэміі каранавіруса.

Як і кожны год у Варшаве, прэзідэнт Анджэй Дуда ўсклаў вянкі перад помнікамі айцоў незалежнасці, ён таксама ўдзельнічаў у святой Імшы за радзіму ў храме Божага Провіду. Апоўдні на плошчы Пілсудскага адбудзецца цырымонія. Плануецца, што будзе ўзняты нацыянальны сцяг, праспяваны дзяржаўны гімн, а прэзідэнт ускладзе вянок перад магілай Невядомага салдата.


Анджэй Дуда перад помнікам Юзафу Пілсудскаму Анджэй Дуда перад помнікам Юзафу Пілсудскаму

-Гэта свята будзе зусім іншым. Гэта хутчэй заахвоціць нас на гэты раз не толькі паразважаць пра тое, што для нас сёння незалежнасць, але гэта будзе знакам таго, што сёння мы павінны клапаціцца адзін пра аднаго, памятаць пра захаванне гэтых правілаў, выкананне якіх служыць нам усім, служыць пераадоленню гэтай страшнай эпідэміі, з якой мы зараз змагаемся, – заявіў міністр у канцылярыі прэзідэнта Войцех Каларскі Польскаму радыё.

Таксама не будзе традыцыйнай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у Прэзідэнцкім палацы. Выступленне прэзідэнта будзе транслявацца ў сродках масавай інфармацыі ў 12:30. Анджэй Дуда павінен звярнуць увагу на ўнікальны характар сёлетняга 11 лістапада падчас барацьбы з эпідэміяй.

ав