З дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы вынікае, што ў кастрычніку адбыўся рэзкі рост смяротнасці. Апошнія дадзеныя па смяротнасці апублікаваныя на гэтым тыдні. Павелічэнне смяротнасці адбылося яшчэ ў верасні, але ў кастрычніку яно было скачкападобнае – 47% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Міністр аховы здароўя даручыў Нацыянальнаму інстытуту грамадскага здароўя прааналізаваць дадзеныя. Рафал Галік з Інстытуту пацвердзіў, што дадзеныя аб рэзкім росце смяротнасці зараз дакладна вывучаюцца:
-З 5 кастрычніка па 1 лістапада памерла больш за 45 тысяч чалавек. Летась за гэты час памерла амаль 31 тысяча палякаў.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у кастрычніку ад каранавіруса або спалучэння каранавіруса і хранічных захворванняў памерла больш за 3 тысяч 100 чалавек.
iar/эж