Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы за апошнія суткі выяўлены 22 464 заражэнні каранавірусам

20.11.2020 11:07
Амаль 20 тысяч заражаных выздаравелі.
Каранавірус у Польшчы PAP/Artur Reszko

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра новыя 22 464 заражэнні каранавірусам. За апошнія суткі памерлі 149 чалавек, якія перанеслі Covid-19, і 477 чалавек, якія былі заражаныя каранавірусам і мелі хранічныя захворванні. 19 914 заражаных выздаравелі.

Да гэтага часу ў Польшчы пацверджана 819 262 інфекцыі. За час эпідэміі ад кавіду ў Польшчы памерлі 12714 чалавек. Агульная колькасць выздаравелых па ўсёй краіне перавысіла 380 000.

ав