Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сейм прыняў закон аб новай падтрымцы розных сфер эканомікі

20.11.2020 14:06
Кампаніі з гастранамічнага, культурнага і забаўляльнага, фітнес-сектара і рознічнага гандлю атрымаюць падтрымку.
Сейм ПольшчыPAP/Wojciech Olkuśnik

Учора Сейм прыняў закон аб спецыяльных рашэннях па ліквідацыі наступстваў COVID-19, іншых інфекцыйных захворванняў і выкліканых імі крызісных сітуацый.

Намеснік міністра развіцця, працы і тэхналогій Вольга Семенюк патлумачыла ў эфіры TVP Info, што гэта быў яшчэ адзін элемент барацьбы з наступствамі пандэміі. Вольга Семянюк дадала, што праца па рашэнні аб падтрымцы прадпрымальнікаў, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі ў выніку эпідэміі, працягваецца.

Гэтак званы прамысловы шчыт прадугледжвае вызваленне ад выплат ZUS (абавязковае сацыяльнае страхаванне) за лістапад, прадастаўленне бязвыплатнай дапамогі і незваротных субсідый для малых і мікрапрадпрыемстваў на суму 5000 злотых. Кошт дапамогі складзе каля 2 млрд. злотых і будзе паступаць з Фонду супрацьдзеяння COVID-19.

ав