Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік МЗС: Польшча не плануе выходзіць з ЕС

24.11.2020 10:01
Міністр замежных спраў Польшчы кажа, што вета – гэта законны элемент перамоваў з ЕС.
Szef MSZ Zbigniew Rau
Szef MSZ Zbigniew RauTwitter/MSZ

Права вета з'яўляецца законным элементам перамоваў з ЕС, лічыць кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы. Збігнеў Рау (Zbigniew Rau) падкрэслівае, што прапанаваны Еўракамісіяй механізм, які выплату сродкаў з бюджэту і фондаў ЕС ставіць у залежнасць ад ацэнкі вяршэнства закона, гэта спроба абысці асноўны закон супольнасці.

Паводле кіраўніка польскай дыпламатыі, згаданы механізм дае занадта шмат месца для палітычных інтэрпрэтацый:

- Такія фармулёўкі даюць магчымасць адвольна вырашаць не толькі пра еўразвязаўскія сродкі, але, за іх пасярэдніцтвам, таксама пра палітыку дэмакратычнага абранага парламента і ўрада.

Міністр замежных спраў падкрэсліў, што выхад Польшчы з ЕС, якім палохае апазіцыя, гэта „абсалютны абсурд”. Ён нагадаў, што Аб'яднаныя правыя сілы ніколі не фармулявалі такога пастулата.

аз