Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы завяршаецца Агульнанацыянальны сельскагаспадарчы перапіс

25.11.2020 15:03
Сельскагаспадарчы перапіс праводзіцца кожныя 10 гадоў, яго мэта – адлюстраваць змены, якія перажывае польская вёска.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/DedovStock

Зараз апошні тыдзень сельскагаспадарчага перапісу. У Варміі і Мазурах, на паўночным усходзе Польшчы, пакуль адсутнічаюць дадзеныя з трох тысяч гаспадарак, што складае каля 5% усіх фермерскіх гаспадарак рэгіёна. Мы назіраем у гэтыя дні павышаную цікавасць да самастойнага ўнясення дадзеных у рэестр, – кажа дырэктар Статыстычнага ўпраўлення ў Ольштыне Марэк Можэ:

-Многа гаспадароў самастойна апісвае свае ўладанні праз інтэрнэт. Адначасова назіраецца вялікая інтэнсіўнасць працы нашай інфалініі. Прыкладна 100 гаспадарак штодня заносяць дадзеныя праз яе. Вельмі насычаны тыдзень. Спадзяемся, што перапіс завершыцца поўным поспехам.

Агульнанацыянальны сельскагаспадарчы перапіс пачаўся ў Польшчы 1 верасня, ён завершыцца 30 лістапада. Сельскагаспадарчы перапіс праводзіцца кожныя 10 гадоў, яго мэта – адлюстраваць змены, якія перажывае польская вёска. Сельскагаспадарчы перапіс з’уяўляецца абавязковым для ўсіх гаспадарак.

iar/эж