Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія таксісты масава выехалі на пратэст

25.11.2020 15:02
Таксісты патрабуюць уключэння іх галіны ў «Антыкрызісны шчыт урада» – пакет законаў, накіраваны на падтрымку гаспадаркі ў пераадольванні наступстваў эпідэміі каранаівруса.
    , , 25  2020
Акцыя таксістаў пад Канцылярыяй прэм'ера, Варшава, 25 лістапада 2020 года PAP/Radek Pietruszka

У польскай сталіцы праходзіць аб'язная акцыя пратэсту таксістаў, якія патрабуюць уключэння іх галіны ў «Антыкрызісны шчыт урада» – пакет законаў, накіраваны на падтрымку гаспадаркі Польшчы ў пераадольванні наступстваў эпідэміі каранаівруса. У 11 гадзін кіроўцы таксі на сваіх аўто сабраліся каля Нацыянальнага стадыёна. На пачатку акцыі пратэсту ў ёй прымала ўдзел прыкладна 500 таксі. – Мы патрабуем, каб нас уключылі ў «Антыкрызісны шчыт», – кажа чалец аб’яднання «Варшаўскі таксіст» Дар’юш Хайноўскі:

- Калоннай мы паедзем пад Канцылярыю прэм’ера, каб перадаць віцэ-прэм’еру Качыньскаму нашы патрабаванні. Потым накіруемся праз Плошчу Трох крыжоў да Палацу Прэзідэнта.

Калоны таксі таксама праедуць па вуліцах найбуйнейшых польскіх гарадоў, такіх як: Беласток, Быдгашч, Катавіцы, Кельцы, Кракаў, Лодзь, Плоцк, Познань, Жешув ды Гданьск. У кожным з гэтых гарадоў таксісты перададуць петыцыю ў рэгіянальныя прадстаўніцтвы кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» з заклікам уключыць фірмы таксі ў антыкрызісны пакет законаў.

iar/эж