У польскай сталіцы праходзіць аб'язная акцыя пратэсту таксістаў, якія патрабуюць уключэння іх галіны ў «Антыкрызісны шчыт урада» – пакет законаў, накіраваны на падтрымку гаспадаркі Польшчы ў пераадольванні наступстваў эпідэміі каранаівруса. У 11 гадзін кіроўцы таксі на сваіх аўто сабраліся каля Нацыянальнага стадыёна. На пачатку акцыі пратэсту ў ёй прымала ўдзел прыкладна 500 таксі. – Мы патрабуем, каб нас уключылі ў «Антыкрызісны шчыт», – кажа чалец аб’яднання «Варшаўскі таксіст» Дар’юш Хайноўскі:
- Калоннай мы паедзем пад Канцылярыю прэм’ера, каб перадаць віцэ-прэм’еру Качыньскаму нашы патрабаванні. Потым накіруемся праз Плошчу Трох крыжоў да Палацу Прэзідэнта.
Калоны таксі таксама праедуць па вуліцах найбуйнейшых польскіх гарадоў, такіх як: Беласток, Быдгашч, Катавіцы, Кельцы, Кракаў, Лодзь, Плоцк, Познань, Жешув ды Гданьск. У кожным з гэтых гарадоў таксісты перададуць петыцыю ў рэгіянальныя прадстаўніцтвы кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» з заклікам уключыць фірмы таксі ў антыкрызісны пакет законаў.
iar/эж