Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У польскіх школах працягнуць дыстанцыйнае навучанне

25.11.2020 14:33
Выключэнне прадугледжана для прафесіянальных вучылішчаў і спратыўных школ. 
Nauka zdalna
Nauka zdalnaPAP/Marcin Bielecki

Дыстанцыйнае навучанне падоўжана да 3 студзеня 2021 года. Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнек падпісаў адпаведную пастанову. Дакумент утрымлівае выключэнні. Прэсавы сакратар Міністэрства адукацыі Ханна Астроўская ўдакладняе, што з 30 лістапада можна будзе праводзіць спартыўныя мерапрыемствы ў адмысловых спартыўных школах:

-З 30 лістапада заняткі фізічнай культуры, прадугледжаныя праграмай, можна будзе праводзіць у школах. Заняткі будуць праходзіць пры захаванні нормаў эпідэмічнай бяспекі.

Выключэнне распаўсюджваецца таксама на прафесіянальныя вучылішчы. 

4 студзеня ў польскіх школьнікаў пачнуцца канікулы, якія ў гэтым навучальным годзе маюць агульны для ўсіх тэрмін. Школьныя зімовыя канікулы працягнуцца да 18 студзеня.

iar/эж