Дыстанцыйнае навучанне падоўжана да 3 студзеня 2021 года. Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнек падпісаў адпаведную пастанову. Дакумент утрымлівае выключэнні. Прэсавы сакратар Міністэрства адукацыі Ханна Астроўская ўдакладняе, што з 30 лістапада можна будзе праводзіць спартыўныя мерапрыемствы ў адмысловых спартыўных школах:
-З 30 лістапада заняткі фізічнай культуры, прадугледжаныя праграмай, можна будзе праводзіць у школах. Заняткі будуць праходзіць пры захаванні нормаў эпідэмічнай бяспекі.
Выключэнне распаўсюджваецца таксама на прафесіянальныя вучылішчы.
4 студзеня ў польскіх школьнікаў пачнуцца канікулы, якія ў гэтым навучальным годзе маюць агульны для ўсіх тэрмін. Школьныя зімовыя канікулы працягнуцца да 18 студзеня.
iar/эж