У спецыяльнай перадачы Трэцяй праграмы Польскага радыё былі аб’яўленыя лаўрэаты сёлетняга конкурсу «Я люблю, бо гэта польскае» («Lubię, bo polskie»). Узнагароды атрымаюць польскія кампаніі, якія працуюць у розных галінах рынку. У катэгорыі польскай паслугі найлепшай аб’яўленая каманда GovTech Polska.
Гаворачы пра пераможцу ў дадзенай катэгорыі, Войцех Сурмач адзначыў, што GovTech Polska – гэта новая якасць у польскай адміністрацыі.
- Я б хацеў, каб так дзейнічаў кожны орган дзяржаўнай адміністрацыі ў Польшчы – 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён у тыдзень. Менавіта яны дапамаглі Польскаму агенцтву друку стварыць сістэму барацьбы з фэйк-ньюсамі, яны распрацоўвалі мабільнае прыкладанне «StopCovid». Яны ладзяць таксама фестывалі, мерапрыемствы для моладзі, падчас якіх людзі вучацца спраўляцца з рознымі тэхналагічнымі праблемамі.
GovTech Polska – гэта каманда спецыялістаў, створаная ў рамках Канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы. Яе задачы – каардынацыя тэхналагічных праектаў аблічбоўкі польскай дзяржаўнай адміністрацыі.
Конкурс найлепшых польскіх фірмаў пад назваю «Я люблю, бо гэта польскае» ладзіць Польскае радыё.
IAR/нг