Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасля 21 дня ў Польшчы адчыніліся гандлёвыя цэнтры

28.11.2020 16:37
Акрамя таго, падчас галасавання ў пятніцу польскі Сейм вырашыў, што 6 снежня стане гандлёвай нядзеляй. 
Варшава PAP/Tomasz Gzell

Падчас галасавання ў пятніцу польскі Сейм вырашыў, што 6 снежня стане гандлёвай нядзеляй. Такім чынам, у снежні павінна быць тры нядзелі з гандлем: запланаваныя на 13 і 20 снежня 2020 г. і адна дадатковая нядзеля: 6 снежня.

Як гаворыцца ў абгрунтаванні папраўкі, «перадсвяточны перыяд, асабліва перад Калядамі, гэта перыяд, калі колькасць кліентаў, якія робяць пакупкі, значная. Каб расцягнуць гэты працэс у часе апраўдана ўвесці дадатковую гандлёвую нядзелю 6 снежня 2020 г. З аднаго боку, гэта дасць магчымасць захаваць санітарныя абмежаванні ў сувязі з эпідэміяй, а з іншага боку, гэта акажа станоўчы ўплыў на прадпрымальнікаў, спрыяючы паляпшэнню іх фінансавага становішча».

Сёння ў Польшчы пасля 21 дня адчыніліся гандлёвыя цэнтры. Бачна, што палякі гэтага чакалі, паколькі ў крамах назіраўся рух як перад пандэміяй.

ав