Беларуская Служба

11 чалавек было затрымана падчас дэманстрацый праціўнікаў забароны абортаў

29.11.2020 11:49
Паліцыя расследуе абставіны выкарыстання слезацечнага газу ў дачыненні да дэпутаткі, якая ўдзельнічала ў дэманстрацыі.
Дэпутат Сейму Барбара Навацка падчас пратэстаў у Варшавефота: PAP/Andrzej Lange

Падчас суботніх дэманстрацыяў у Варшаве праціўнікаў забароны абортаў, паліцыя затрымала 11 чалавек. Адбылося парушэнне цялеснай недатыкальнасці і абраза супрацоўнікаў, – заявіў прэс-сакратар камендатуры сталічнай паліцыі Сільвестар Марчак:

- Больш за 900 чалавек прайшлі праверку дакументаў, паліцыя склала 450 скаргаў на ўдзельнікаў у санстанцыю, 370 заяваў аб пакаранні. 11 чалавек было затрымана, бальшыня – гэта людзі, якія адмовіліся паведаміць свае асабістыя дадзеныя. Тры выпадкі – гэта злачынствы, між іншым парушэнне прынцыпу недатыкальнасці паліцыі. За гэта быў затрыманы, між іншым, 17-гадовы юнак, а 17-гадовыя асобы адказваюць за здзяйсненне злачынства таксама, як паўналетнія.

Сільвестар Марчак дадаў, што паліцыя расследуе абставіны выкарыстання слезацечнага газу ў дачыненні да дэпутаткі, якая ўдзельнічала ў дэманстрацыі. Прадстаўнік варшаўскай паліцыі падкрэсліў, што ў следстве будзе выкарыстаны запіс з асабістай відэакамеры, якую носіць паліцэйскі.

Марчак звярнуў увагу на тое, што выкарыстанне меры стрымання адбывалася ў «дынамічнай сітуацыі». Дэпутат Барбара Навацка была апырскана газам, калі падбегла група з некалькіх дзясяткаў чалавек. На фотаздымках, апублікаваных у СМІ, бачна, што дэпутатка трымае парламенцкае пасведчанне.

нг