Дыстанцыйнае навучанне дзейнічае ў Польшчы да 3 студзеня 2021 года, але з сённяшняга дня некаторыя катэгорыі вучняў могуць вярнуцца ў школу.
Гаворка ідзе, напрыклад, пра навучэнцаў спартыўных школаў. У сваю чаргу навучэнцы прафесійных вучылішчаў змогуць вярнуцца на практыкаванні.
Прэс-сакратар Міністэрства нацыянальнай адукацыі Анна Астроўска (Anna Ostrowska) паясняе, што на стажыроўкі змогуць вярнуцца таксама некаторыя катэгорыі навучэнцаў прафэсійных вучылішчаў .
- Вучні прафесійных вучылішчаў першай ступені, якія з’яўляюцца непаўналетнімі працаўнікамі змогуць праходзіць стажыроўку ў працадаўцы, зразумела, калі гэта не будзе пагражаць іх здароўю ў сувязі з актуальнай эпідэміялагічнай сітуацыяй на дадзеным прадпрыемстве.
Нагадваем, на наступны дзень пасля заканчэння дыстанцыйнага навучання, то бок 4 студзеня, у Польшчы пачнуцца зімовыя канікулы. У гэтым годзе зімовыя канікулы будуць адбывацца ў адным тэрміне па ўсяе Польшчы.
аз