Прэс-сакратар Канферэнцыі біскупаў Польшчы ксёндз Лешак Гэнсяк (Leszek Gęsiak) паведаміў, што з-за эпідэмічнай сітуацыі ў краіне сёлетнія душпастырскія візіты будуць адмененыя, перанесеныя альбо будуць праводзіцца ў іншай форме, чым наведванне дамоў вернікаў.
Прэс-сакратар епіскапату Польшчы нагадаў, што кожны біскуп вырашыць самастойна, якую форму будзе мець сёлетняя „каляда” ў яго дыяцэзіі:
- У некаторых дыяцэзіях душпастырскія візіты адмененыя, у іншых перанесеныя на на пазнейшы тэрмін, а ў некаторых, замест традыцыйнага наведвання дамоў, будуць праводзіцца імшы для вернікаў у касцёле. Пра форму сёлетняй „каляды” ў паасобных дыяцэзіях вырашае біскуп. Я заклікаю сачыць за аб'явамі біскупаў, парафіяльнымі паведамленнямі ў касцёлах і на парафіяльных сайтах, каб быць у курсе душпастырскіх візітаў у сваёй дыяцэзіі.
Прадстаўнік епіскапату Польшчы дадаў, што па пытанні сёлетніх душпастырскіх візітаў няма агульнанацыянальных рэкамендацый.
аз