У трэцім квартале польская эканоміка скарацілася на 1,5% у параўнанні з мінулым годам, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Гэта азначае, што падзенне валавога ўнутранага прадукту ў трэцім квартале было на 0,1% большае, чым у сярэдзіне лістапада прагназавала ўпраўленне.
Галоўны эканаміст Паштовага банка Моніка Куртэк(Monika Kurtek) падкрэслівае, што эканамічная сітуацыя ў трэцім квартале была відавочна лепшай, чым у другім квартале. У сваю чаргу ў чацвёртым квартале яна зноў пагоршылася:
- Да гэтага прычынілася другая хваля пандэміі - мацнейшая, чым ранейшыя прагнозы. У кастрычніку хатнія гаспадаркі абмяжоўвалі выдаткі. Пра гэта сведчаць, напрыклад, дадзеныя, датычныя рознічнага продажу тавараў. У лістападзе былі ўведзеныя чарговыя абмежаванні – былі закрытыя гандлёвыя цэнтры і мэблевыя крамы. Гэта таксама прычынілася да падзення спажывання.
Паводле эканаміста, на працягу 2020 года польская эканоміка скароціцца прыблізна на 3,3%. У сваю чаргу ў наступным годзе магчымы эканамічны рост на каля 3% пры ўмове, што пандэмія не паўплывае на эканоміку настолькі моцна, як сёлета.
аз