Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амаль 15 тысяч новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

03.12.2020 12:41
З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана амаль 1 мільён 29 тысяч выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2. 
Дэзынфекцыя прыпынкаў у Кельцах PAP/Piotr Polak

За апошнія суткі ў Польшчы выяўлена 14 838 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі 620 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Польшчы.

«Большасць новых выпадкащ вируса дыягнаставана ў Мазавецкім, Вялікапольскім і Сілезскім ваяводствах», – паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска:

-Мы павінны выконваць эпідэмічны рэжым. Бачыце, нязначнае зняццё абмежаванняў прыносіць негатыўны эфект. Калі мы ўсе рынуліся ў гандлёвыя цэнтры, варта чакаць павелічэння колькасці новых выпадкаў хваробы.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана амаль 1 мільён 29 тысяч выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі амаль 19 тысяч жыхароў Польшчы.

iar/эж

У Польшчы вакцына супраць SARS-COV-2 будзе бясплатнай і добраахвотнай

02.12.2020 14:50
Польшча падпісала кантракты на пастаўку больш за 45 мільёнаў доз вакцыны з трыма фармацэўтычнымі кампаніямі.