Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія кіроўцы падчас праверкі ўжо не мусяць мець пры сабе пасведчання вадзіцеля

05.12.2020 09:01
Вызваленне ад абавязку мець пры сабе вадзіцельскае пасведчанне падчас кіравання аўтамабілем не распаўсюджваецца на замежнікаў.
B .
Bадзіцельскае пасведчанне. PAP/Darek Delmanowicz

З сённяшняга дня ўступаюць у сілу правілы, паводле якіх польскія кіроўцы не будуць абавязаны мець пры сабе правы кіроўцы.  

Пры неабходнасці, напрыклад, падчас праверкі, наяўнасць такіх правоў праверыць паліцыянт пры дапамозе ІТ-сістэмы цэнтральнай рэгістрацыі кіроўцаў.

Вызваленне ад абавязку мець пры сабе вадзіцельскае пасведчанне падчас кіравання аўтамабілем не распаўсюджваецца на замежнікаў.

Камісар Роберт Опас(Robert Opas) з Галоўнай камендатуры паліцыі падкрэслівае, што змены зручныя для многіх кіроўцаў:

- Вельмі часта падчас праверкі аказвалася, што кіроўца забыў забраць дакументы. Напрыклад, пакінуў іх дома ў другой вопратцы. Такіх выпадкаў было шмат. Цяпер у гэткай сітуацыі паліцыянт праверыць у ІТ-сістэме ці ў дадзенага кіроўцы такія правы наогуль ёсць.

Функцыянер запэўнівае, што адсутнасць вадзіцельскага пасведчання ў моманце праверкі не абмяжоўвае паліцыі ў магчымасці адклікання дазволу на кіраванне транспартнымі сродкамі.

Новаўвядзеннем могуць карыстацца толькі кіроўцы, якія маюць польскія вадзіцельскія правы. Замежнікі, якія ўязджаюць у Польшчу, павінны памятаць, што яны па-ранейшаму абавязаны мець як сапраўднае пасведчанне кіроўцы, так і пасведчанне аб рэгістрацыі, а таксама пацверджанне страхоўкі на аўтамабіль.

Мяркуецца, што згаданыя змены ў першую чаргу зэканомяць час і спросцяць працэдуру кантролю.

аз