Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэс-сакратар Мінздароўя Польшчы: Новыя эпідэмічныя абмежаванні павінны не дапусціць магчымага калапсу ў сістэме

18.12.2020 14:45
Новыя абмежаванні распачнуцца 28 снежня 2020, а завершыцца 17 студзеня 2021 года.
Гарналыжныя курорты ў Польшчы будуць зачыненыяPAP/Grzegorz Momot

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч заявіў, што новыя эпідэмічныя абмежаванні павінны не дапусціць магчымага калапсу ў сістэме аховы здароўя. Ён звярнуў увагу на тое, што эпідэмія стабілізавалася ў сярэднім на ўзроўні 10 тысяч інфекцый у дзень, і – дадаў ён – гэтая колькасць не зменіцца ў бліжэйшы час:

-Калі б мы цяпер пачалі марш у напрамку трэцяй хвалі эпідэміі ў выніку неадказных паводзін у Новы год і на канікулах, то быў бы вялікі шанец перавысіць парог 30 тысяч заражэнняў за суткі, а нават 40-50 тысяч у суткі. У выніку служба аховы здароўя не вытрымала б. Мы не можам гэтага дапусціць.

Міністэрства аховы здароўя абвясціла сёння, што цягам дня ў Польшчы было зарэгістравана 11 113 новых заражэнняў каранавірусам. 426 чалавек памерлі і 12 227 выздаравелі.

Новыя абмежаванні распачнуцца 28 снежня 2020, а завершыцца 17 студзеня 2021 года.
У гэты перыяд на тэрыторыі ўсёй Польшчы будуць зачыненыя гарналыжныя трасы і гаспадарчыя крамы ў гандлёвых цэнтрах, а таксама гатэлі. Працаваць будуць прадуктовыя крамы і аптэкі.

У навагоднюю ноч будзе дзейнічаць забарона на перасоўванне з 19.00 да 6.00 раніцы 1 студзеня.

Асобы, якія прыязджаюць у Польшчу арганізаваным транспартам, будуць абавязаныя прайсці 10-дзённы каранцін.

ав