Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Войска Польскае рапартуе аб гатовасці да вакцынацыі супраць Covid-19

19.12.2020 12:47
Вакцынацыя супраць каранавіруса ў Польшчы можа распачацца ўжо 28 снежня.
Ілюстрацыя Фото: Mateusz Grochocki/East News

Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Войцех Скуркевіч заявіў, што жаўнеры гатовыя прыняць удзел у агульнанацыянальнай вакцынацыі супраць каранавіруса. Намеснік міністра абароны падкрэслівае, што ад поспеху вакцынацыі залежыць, як хутка атрымаецца выйсці з перыяду эпідэміі:

-Усе павінны паспрыяць таму, каб як мага больш палякаў прышчапілася супраць каранвіруса. Прышчэпкі добраахвотныя і бясплатныя. Асабіста я пры першай жа магчымасці паду і прышчаплюся.

Намеснік міністра абароны Польшчы запэўніў, што ўсе медычныя ўстановы Ваеннай службы аховы здароўя цалкам гатовыя да масавай вакцынацыі. Ваенныя шпіталі, паліклінікі і ваенныя цэнтры прафілактычнай медыцыны чакаюць на дастаўку вакцын і дазволу пачаць вакцынацыю.

Нагадаем, прэсавы сакратар ураду Польшчы паведаміў, што вакцынацыя супраць каранавіруса можа распачацца ўжо 28 снежня. У першую чаргу прышчэпку атрымаюць медыкі.

iar/эж

Першыя вакцыны ад каранавіруса могуць трапіць у Польшчу яшчэ сёлета

15.12.2020 15:18
Польшча заключыла кантракты на пастаўку больш чым 60 мільёнаў дозаў вакцыны з 6 рознымі кампаніямі.

Вакцынацыя ад каранавіруса ў Польшчы можа распачацца ўжо праз тыдзень

19.12.2020 09:14
У панядзелак, 21 снежня Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках правядзе ацэнку вакцыны кампаніі Pfizer.