Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіроўная партыя ў Польшчы не плануе мяняць прэм’ера

20.12.2020 17:30
Ейны старшыня Яраслаў Качыньскі кажа, што Матэвуш Маравецкі можа застацца на пасадзе прэм'ера да канца тэрміну паўнамоцтваў.
  i  .
Яраслаў Качыньскі i Матэвуш Маравецкі.PAP/Mateusz Marek

Існуе вельмі вялікая верагоднасць таго, што Матэвуш Маравецкі застанецца на пасадзе прэм'ера да канца тэрміну паўнамоцтваў, заявіў старшыня кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі ў інтэрв’ю, якое заўтра паявіцца ў газеце Rzeczpospolita.

Яраслаў Качыньскі казаў таксама пра перамовы па справе бюджэту ЕС і пра стратэгію ўрада ў дачыненні да Еўрапейскага Саюза.

„Я не толькі падтрымліваў прэм'ер-міністра, але і ўдзельнічаў ва ўсім гэтым”, - заявіў палітык.

Старшыня ПіС адказаў на пытанне, ці „бачыць ён сябе і Матэвуша Маравецкага ў своеасаблівым тандэме, у якім кожны займаецца нечым іншым”.  

„Падзел роляў, несумненна, існуе. Гэта падзел, у рамках якога мы часта размаўляем з прэм'ер-міністрам Маравецкім , як непасрэдна, так і па тэлефоне - па ўсіх важных пытаннях, часам таксама ў прыватным парадку”, - сказаў віцэ-прэм’ер старшыня кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” у інтэрв’ю газеце Rzeczpospolita.

аз