У канцы года павінны з'явіцца чарговыя – сказаў Міхал Дворчык, кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра і ўпаўнаважаны ўраду па нацыянальнай праграме вакцынацыі ад Sars-Cov-2 у эфіры Радыё Гданьск.
-На пераломе снежня-студзеня прыбудуць чарговыя 300 тысяч дозаў. Пры гэтым трэба памятаць, што пацыент павінен атрымаць дзве дозы. Таму гэтую колькасць трэба дзяліць на два.
Напачатку будуць прышчэплены медыкі, потым пажылыя людзі, супрацоўнікі і жыхары Дамоў састарэлых, парадкавыя службы і настаўнікі.
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла сёння пра 7 192 новыя заражэнні каранавірусам. 309 чалавек памерлі. З іх 72 мелі Covid-19 і 237 былі з хранічнымі захворваннямі. З учорашняга дня 8255 чалавек паправіліся.
Усяго ў Польшчы пацверджана мільён 214 тыс. 525 выпадкаў каранавіруса. Памерлі 25 тысяч 783 чалавекі.
ав