Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Віцэ-міністра здароўя Польшчы: Вакцынацыя - гэта ўмова вяртання да нармальнага жыцця

23.12.2020 13:32
Паводле віцэ-міністра, першыя 10 000 доз вакцыны павінны быў пастаўленыя ў Польшчу 26 снежня, а на наступны дзень пачнецца вакцынацыя.
 10 000        26 .
Першыя 10 000 доз вакцыны павінны быў пастаўленыя ў Польшчу 26 снежня. PAP/EPA/BIONTECH SE / HANDOUT

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) паведаміў, што паралельна з паступленнем у Польшчы вакцын супраць COVID-19 у краіне пачнецца кампанія па прасоўванні вакцынацыі. Гаворка ідзе пра тое, каб пераканаць палякаў у тым, што прышчэпкі бяспечныя, адзначыў міністр:

- Кампанія пакажа прыклады, што вакцына бяспечная, а мы хочам прышчэплівацца і робім гэта. Мы прадставім таксама навуковы аспект справы, але на зразумелай звычайным грамадзянам мове. Нагадаем таксама, што гэта вакцыны дазволілі ліквідаваць шматлікія хваробы, у выніку якіх на працягу сотняў гадоў паміралі мільёны людзей.     

Вальдэмар Краска падкрэсліў, што вакцынацыя - гэта ўмова для вяртання да нармальнага жыцця. Паводле яго, каб даць прыклад грамадзянам, прышчэпленыя павінны быць таксама члены ўрада.

Першыя 10 000 доз вакцыны павінны быў пастаўленыя ў Польшчу 26 снежня. Прышчэпкі пачнуцца на наступны дзень у шпіталі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў Варшаве.

Усяго да канца студзеня ў Польшчу павінны быць пастаўленыя 1,5 мільёна дозаў вакцыны. У панядзелак Еўрапейскае агенцтва па леках і Еўрапейская камісія пагадзіліся на выкарыстанне ў Еўрапейскім Саюзе вакцын, вырабленых кансорцыумам Pfizer/BioNTech.

аз