Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) паведаміў, што паралельна з паступленнем у Польшчы вакцын супраць COVID-19 у краіне пачнецца кампанія па прасоўванні вакцынацыі. Гаворка ідзе пра тое, каб пераканаць палякаў у тым, што прышчэпкі бяспечныя, адзначыў міністр:
- Кампанія пакажа прыклады, што вакцына бяспечная, а мы хочам прышчэплівацца і робім гэта. Мы прадставім таксама навуковы аспект справы, але на зразумелай звычайным грамадзянам мове. Нагадаем таксама, што гэта вакцыны дазволілі ліквідаваць шматлікія хваробы, у выніку якіх на працягу сотняў гадоў паміралі мільёны людзей.
Вальдэмар Краска падкрэсліў, што вакцынацыя - гэта ўмова для вяртання да нармальнага жыцця. Паводле яго, каб даць прыклад грамадзянам, прышчэпленыя павінны быць таксама члены ўрада.
Першыя 10 000 доз вакцыны павінны быў пастаўленыя ў Польшчу 26 снежня. Прышчэпкі пачнуцца на наступны дзень у шпіталі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў Варшаве.
Усяго да канца студзеня ў Польшчу павінны быць пастаўленыя 1,5 мільёна дозаў вакцыны. У панядзелак Еўрапейскае агенцтва па леках і Еўрапейская камісія пагадзіліся на выкарыстанне ў Еўрапейскім Саюзе вакцын, вырабленых кансорцыумам Pfizer/BioNTech.
аз