Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гміны і паветы на поўдні Польшчы атрымаюць мільярд злотых дзяржаўнай падтрымкі

23.12.2020 18:30
Сродкі на гэтую мэту паступяць з дзяржаўнага бюджэту і былі атрыманыя ў выніку ўшчыльнення падатковай сістэмы ў краіне.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePhoto: barbaarian/Redakcja Białoruska/PRdZ

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што гміны і паветы на поўдні Польшчы, якія пацярпелі ад забароны на зімовы турызм, атрымаюць з гэтак званага „Сектарнага шчыта”мільярд злотых. Паводле кіраўніка польскага ўраду, згаданая тэма абмяркоўвалася падчас сённяшняй сустрэчы Эканамічнага крызіснага штаба.

Матэвуш Маравецкі запэўніў, што ў бліжэйшыя дні будуць прадстаўлены індывідуальныя праграмы для гмін і паветаў, якія найбольш пацярпелі ад каранціну.

Прэм’ер заявіў, што сродкі, прызначаныя на „Секатры шчыт” паступяць з дзяржаўнага бюджэту і былі атрыманыя ў выніку ўшчыльнення падатковай сістэмы ў краіне.

аз