Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і яго жонка Агата Корнхаўзер-Дуда павіншавалі палякаў з Калядамі. Святочныя віншаванні прэзідэнцкай пары былі апублікаваныя на сайце Канцылярыі прэзідэнта, а таксама ў сацыяльных сетках.
«Дарагія суайчыннікі! З нагоды Раства прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя і шчасця вашым дамам», – сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда.
«Перш за ўсё, мы жадаем вам, каб як мага хутчэй скончыліся цяжкасці, праблемы і абмежаванні, звязаныя з пандэміяй, каб у гэтыя святы хоць бы на час мы змаглі забыцца аб усіх клопатах», – адзначыла першая дама Агата Корнхаўзер-Дуда. Асабліва цёплыя словы яна накіравала палякам замежжа.
Прэзідэнт пажадаў, каб 2021 год быў спрыяльным для ўсіх палякаў. «Мы цвёрда верым, што ён будзе лепш старога, што разам мы справімся з усімі выклікамі».
iar/эж