Беларускі канал польскага тэлебачання Белсат разам з фондам «Зона салідарнасці» (Strefa Solidarności) у падтрымку беларускіх журналістаў запусцілі кампанію «Знікаючы дыктатар». З мэтай прыцягнуць увагу грамадскай думкі выкарыстана інтэрактыўны сайт znikajacydyktator.pl для збору сродкаў на фінансавую падтрымку і аднаўленне знішчанай ці канфіскаванай журналісцкай тэхнікі, – кажа медыйны куратар праекту Юстына Штэнгрэбэн (Justyna Sztengreben).
- На сайце размаляваны партрэт Лукашэнкі і разам з плацяжамі ахвяравальнікаў знікаюць усе атрыбуты ягонай улады і дыктатар становіцца сумным дзядзям у адной майцы.
Сёння на сайце znikajacydyktator.pl сабрана 4.700 злотых (крыху больш за адну тысячу еўра). Лукашэнка, пакуль яшчэ надалей у ваеннай форме, але за ім з'явіліся лозунгі пратэсту, як напрыклад, «Сыходзь! Народ адмовіўся ад тваіх паслуг».
яс