Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча атрымала 10 тысяч каравірусных вакцын, прышчэпкі пачнуцца заўтра

26.12.2020 15:16
У нядзелю 10 тысяч каранавірусных вакцын будуць дастаўлены ў 72 вузлавыя бальніцы ў Польшчы дзе пачнецца вакцынацыя медыцынскага персаналу.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneIAR/Krystian Dobuszyński

У нядзелю 10 тысяч каранавірусных вакцын будуць дастаўлены ў 72 вузлавыя бальніцы ў Польшчы, дзе пачнецца вакцынацыя медыцынскага персаналу, – заявіў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра і паўнамоцны прадстаўнік урада па вакцынацыі Міхал Дворчык.

Ён дадаў, што ў гэты дзень у сродках масавай інфармацыі пачнецца інфармацыйная кампанія вакцынацыі.

Першая пастаўка вакцын адправіўся ў Польшчу ў ноч з 24 на 25 снежня з бельгійскага склада Pfizer у Пууры.

- У суботу пасля 6, дастаўка дайшла да складоў дзяржаўнага Агенцтва матэрыяльных запасаў. Вакцыны былі перапакаваны і перададзены аптавіку, які даставіць іх у 72 бальніцы, дзе ў нядзелю раніцай пачнуцца прышчэпкі, -заявіў Міхал Дворчык.

Вакцыны будуць дастаўлены ў вузлавыя бальніцы ў нядзелю паміж 8 і 12 гадзінай, паасобныя бальніцы вырашаць, калі пачынаць вакцынацыю. Аднак першыя пачнуцца ў бальніцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў Варшаве, – абвясціў міністр.

У нядзелю з больш чым 300 тысяч жадаючых, будуць прышчэплены 10 тысяч чалавек медыцынскага персаналу.

Наступная пастаўка вакцын каля 300 тысяч штук верагодна адбудзецца яшчэ ў гэтым годзе.

На пытанне, калі прадстаўнікі ўрада пачнуць рабіць прышчэпкі, міністр адказаў, што яны не зʼяўляюцца асобнай катэгорыяй. – Ім будуць рабіць прышчэпкі ў адпаведнасці з узроставымі і прафесійнымі групамі. Некаторыя дзяржаўныя чыноўнікі будуць рабіць прышчэпкі пад «нулявой групай», паколькі яны лекары, сказаў Дворчык.

яс