Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 13 тысяч новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

31.12.2020 15:49
Станам на апошні дзень 2020 года ад гэтай хваробы памерла 28,5 тысяч жыхароў Польшчы.
Ілюстрацыя Фота: PAP/EPA/JULIEN DE ROSA

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 13397 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі 532 пацыенты. Найбольшая колькасць новых заражэнняў – 1700 выпадкаў выяўлена ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве.

Прэсавы сакратар міністэрства аховы здароў Польшчы Войцех Адрусевіч у чарговы раз заклікаў палякаў сустрэць новы 2021 год дома:

-У нас 13 тысяч новых выпадкаў. Калі мы не хочам падвоіць, ці патроіць гэтыя дадзеныя, мы павінны сустрэць новы год у вельмі абмежаваным коле, у коле блізкай сям’і, дома.

Станам на апошні дзень 2020 года ў Польшчы было пацверджана амаль 1 млн 295 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерла 28,5 тысяч жыхароў Польшчы.

iar/эж