Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Татранскі нацыянальны парк заклікаў адмовіцца ад феерверкаў

31.12.2020 15:52
Нягледзячы на забарону перасоўвання ў навагоднюю ноч, у польскіх крамах можна было свабодна набыць піратэхнічныя вырабы.
Ілюстрацыя Фота: Foto: NDAB Creativity/shutterstock

Татранскі нацыянальны парк чарговы год запар заклікае не страляць феерверкамі ў навагоднюю ноч. У сацыяльных сетках натуралісты з Татараў нагадваюць звярнуць увагу на тое, каб перад запускам феерверкаў паблізу няма жывёлаў, як хатніх, так і дзікіх.

Дырэктар Татранскага нацыянальнага парка Шымон Зёброўскі гаворыць, што выбухі выклікае ў жывёлаў велізарны стрэс, а нават панічныя атакі, якія могуць нанесці шкоду іх жыццю і здароўю:

-Мы хочам пераканаць тых, хто збіраецца запальваць петарды і феерверкі, не рабіць гэтага. Бо вакол нас жывуць дзікія і хатнія жывёлы, выбухі наносяць ім вялікі стрэс. Навошта без дай на то патрэбы здзекавацца над жывёламі!?

Нягледзячы на тое, што ўрад Польшчы ўвёў забарону на перасоўвання ў навагоднюю ноч, у польскіх крамах і супермаркетах можна было свабодна набыць піратэхнічныя вырабы.

iar/эж